Адключылася святло — загінулі 5 тысяч курэй
29.06.2010 12:28
—
ЧП
|
Больш за 4,8 тысячы курэй загінулі ў Жлобінскім раёне з‑за адключэння электраэнергіі, выкліканага абрывам лініі электраперадачы.
Паведамленне пра гібель птушак паступіла ў праваахоўныя органы 28 чэрвеня, але НЗ адбылося ў ноч з 24 на 25 чэрвеня ў вёсцы Салонае Жлобінскага раёна, дзе размешчаны птушнікі ААТ «Жлобінская птушкафабрыка». Пасля адключэння электраэнергіі была выклікана аварыйная брыгада мясцовых электрыкаў. У палове абясточаных птушнікаў электразабеспячэнне было адноўлена, але наступленне ночы перашкодзіла давесці працу да канца. У выніку парушэнне рэжыму вентыляцыі і адсутнасць вады прывялі да гібелі птушак. За непрыняцце дзейсных мер па аператыўным рэагаванні ў наяўнай сітуацыі дыспетчар раённых электрычных сетак звольнены. Высвятленнем усім абставінаў здарэння займаецца спецыяльна створаная камісія. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 4,8 тысячы курэй загінулі ў Жлобінскім раёне з‑за адключэння электраэнергіі, выкліканага абрывам лініі электраперадачы. Паведамленне пра гібель... |
|