Міліцыянты сарвалі пагадненне на 13 мільярдаў
12.07.2010 13:42
—
ЧП
|
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі правяло акцыю па абароне эканамічных інтарэсаў дзяржавы і праінфармавала ўрад аб перадухіленні неэфектыўнага расходавання бюджэтных сродкаў у памеры 11 мільярдаў рублёў. Пра гэта «Беларускім навінам» паведаміла крыніца ў праваахоўных органах. Усе буйныя праекты, якія фінансуюцца з дзяржбюджэту, рэалізуюцца пры так званым «аператыўным суправаджэнні» сілавых структур. У дадзеным выпадку гаворка ідзе аб Дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця на 2007–2010 гады, згодна з якой для патрэбаў сельскай гаспадаркі меркавалася закупіць біялагічныя кансерванты, якія садзейнічаюць павелічэнню тэрмінаў захоўвання і павышэнню якасці кармоў для жывёлагадоўлі. Перавагу чамусьці аддалі набыццю 35 тон біякансерванту «Мікрабелсіл» славацкай вытворчасці на суму звыш 13 мільярдаў рублёў.Гэты факт і прыцягнуў увагу супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. У ходзе «аператыўнага суправаджэння» яны атрымалі звесткі пра тое, што «Мікрабелсіл», як кансервант замежнай вытворчасці не зарэгістраваны ў Беларусі і ў шмат разоў даражэйшы за айчынныя аналагі.Паводле высноваў супрацоўнікаў упраўлення па барацьве з арганізаванай злачыннасцю, на закупку беларускіх кансервантаў хапіла б і двух мільярдаў рублёў. Пагадненне з пастаўшчыком славацкага прэпарату не адбылася. Але ў гэтай гісторыі абавязкова павінен быць працяг. Бо нехта ж на самым высокім узроўні пралабіяваў інтарэсы замежнага вытворцы ў шкоду беларускім прадпрыемствам.Як растлумачылі ў НАН Беларусі, па валавой колькасці найбольшае распаўсюджанне ў нашых аграрыяў атрымалі вадкія формы кансервантаў. Ёсць у гэтай сельскагаспадарчай гісторыі і яшчэ адна «белая пляма». Па звестках МУС, славацкі «Мікрабелсіл» у нашай краіне не зарэгістраваны. Аднак у СМІ не раз згадвалася яго шырокае выкарыстанне, напрыклад, у Магілёўскай вобласці, дзе ў 2008 больш за 60 гаспадарак выкарыстоўвалі менавіта гэты біякансервант для нарыхтоўкі кукурузнага сіласу. Гэта значыць, увесь гэты час ён выкарыстоўваўся незаконна?Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі правяло акцыю па абароне эканамічных інтарэсаў дзяржавы і праінфармавала ўрад аб перадухіленні неэфектыўнага...
|
|