У Мінску абрабавалі ювелірную краму
15.07.2010 12:16
—
ЧП
|
Узброенае рабаванне ювелірнай крамы адбылося 14 ліпеня. Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, у 15.10 у краме па вуліцы Чкалава спрацавала кнопка трывожнага сігналу. Прадавец крамы паведаміла супрацоўнікам міліцыі, што невядомы, пагражаючы нажом, разбіў у вітрыне шкло, забраў залатыя ювелірныя вырабы і ўцёк. У 15.23 нарад міліцыі на вуліцы Варанянскага затрымаў мужчыну — Кастрычніцкім РУУС Мінска ўзбуджаная справа па ч. 3 арт. 207 (разбой) Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узброенае рабаванне ювелірнай крамы адбылося 14 ліпеня. Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, у 15.10 у краме па вуліцы Чкалава спрацавала кнопка...
|
|