Дом у Бешанковіцкім раёне загарэўся ад удару маланкі на вачах у ратавальнікаў
20.07.2010 12:17
—
ЧП
|
Лецішча ў вёсцы Сіняны загарэлася ад удару маланкі. Відавочцамі здарэння сталі супрацоўнікі падраздзялення раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія дзяжурылі недалёка ў полі на жніве. Убачыўшы дым, ратавальнікі паведамілі пра ўзгаранне дыспетчару райаддзела і выехалі на тушэнне. Пажар быў ліквідаваны. У выніку здарэння дом пацярпеў нязначна - толькі пашкоджаны дах на невялікай плошчы. Дзякуючы аператыўнасці супрацоўнікаў МНС і ў некаторай ступені спадарожных абставін удалося прадухіліць распаўсюд агню на бліжэйшыя пабудовы. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лецішча ў вёсцы Сіняны загарэлася ад удару маланкі. Відавочцамі здарэння сталі супрацоўнікі падраздзялення раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія... |
|