Вынес 120 пляшак гарэлкі
20.07.2010 16:56
—
ЧП
|
Міліцыя 16 ліпеня пасля праведзенай праверкі завяла крымінальную справу па факце крадзяжу гарэлкі, прадуктаў і цыгарэт з магазіна райспажыўтаварыства ў вёсцы Новы Двор (Валожынскі раён). Здарэнне адбылося ў ноч на 15 ліпеня. Невядомы злодзей пашкодзіў аўтаномную сігналізацыю, зламаў дзверы, зайшоў у магазін і вынес адтуль 120 пляшак гарэлкі, цыгарэты і прадукты на суму 2 мільёны 300 тысяч рублёў. Крымінальная справа ўзбуджаная па першай чыстцы 205 артыкула Крымінальнага кодэкса — «Крадзеж». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міліцыя 16 ліпеня пасля праведзенай праверкі завяла крымінальную справу па факце крадзяжу гарэлкі, прадуктаў і цыгарэт з магазіна райспажыўтаварыства ў... |
|