У Пінскім раёне патанулі 6-гадовая дзяўчынка і 36-гадовы мужчына. 21.by

У Пінскім раёне патанулі 6-гадовая дзяўчынка і 36-гадовы мужчына

27.07.2010 14:51 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамілі ў пракуратуры Пінскага раёна, трагедыя адбылася 26 ліпеня каля 21.30 на вадаёме непадалёк ад Лагішына.

Дзяўчынка разам з мачыхай і старэйшай сястрой адправілася сустракаць карову з пашы. Жанчына пагнала жывёлу дамоў, будучы ўпэўненай, што дзеці ідуць за ёю. Як высветлілася потым, сёстры засталіся каля вадаёма і сталі купацца разам з іншымі дзецьмі. Разам з дзецьмі пайшоў купацца 36-гадовы мужчына, які рыбачыў на беразе.

Паводле слоў відавочцаў, спачатку ён вучыў дзяцей плаваць, а затым пасадзіў шасцігадовую дзяўчынку сабе на спіну і паплыў разам з ёю. Не ўтрымаўшыся на паверхні, мужчына пайшоў пад ваду разам з дзяўчынкай.

Іх целы дасталі з вадаёма ў тры гадзіны ночы 27 ліпеня. Абставіны трагедыі высвятляе раённая пракуратура.

Падзяліцца навіной: 
Ларыса Шыганава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле слоў відавочцаў, спачатку мужчына вучыў дзяцей плаваць, а потым пасадзіў дзяўчынку сабе на спіну і паплыў разам з ёю.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика