31-гадовы мінчук асуджаны на 14 гадоў за забойства жонкі. 21.by

31-гадовы мінчук асуджаны на 14 гадоў за забойства жонкі

30.07.2010 13:47 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Суд Заводскага раёна Мінска прысудзіў да 14 гадоў пазбаўлення волі мужа за забойства жонкі, доктаркі дзіцячай паліклінікі.

Адбываць пакаранне ён будзе ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Забойства адбылося 6 лістапада ў пад"ездзе дома па вул. Несцерава.

Следства ўстанавіла, што па дарозе дадому паміж мужам і жонкай адбылася сварка на глебе рэўнасці. Жонка вінаваціла мужа ў здрадзе. У пад"ездзе муж некалькі разоў ударыў жонку галавой аб металічныя ўваходныя дзверы. Ад траўмаў 31-гадовая жанчына памерла на месцы.

Мужчына спрабаваў схаваць сваю датычнасць да забойства і, каб зрабіць алібі, пайшоў у краму. Вярнуўшыся на месца здарэння, ён выклікаў міліцыю, паведаміўшы, што невядомыя забілі яго жонку і скралі мабільны тэлефон.

У ходзе следства датычнасць абвінавачанага да ўчынення забойства была цалкам ўстаноўлена і даказана. Прысуд суда ўступіў у законную сілу.

У сям"і засталіся двое дзетак — чатырох і дзевяці гадоў.

Падзяліцца навіной: 
Паводле БЕЛТА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
31-гадовую доктарку дзіцячай паліклінікі знайшлі 6 лістападзе ў пад'ездзе дома па вуліцы Несцерава.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика