У Веткаўскім раёне -- трэці за ліпень выпадак, калі дзіця абварылася кіпенем
02.08.2010 12:18
—
ЧП
|
У Веткаўскім раёне зафіксаваны трэці за месяц выпадак, калі дзіця атрымала сур"ёзныя апёкі кіпенем. 31 ліпеня ў Веткаўскую раённую бальніцу з апёкамі паступіў аднагадовы хлопчык, жыхар райцэнтра. Паводле слоў бацькі, ён апёкся варам, які стаяў на газавай пліце. У хлопчыка тэрмічныя апёкі пярэдняй паверхні грудной клеткі і жывата другой і трэцяй ступені. З раённай бальніцы ён пераведзены ў Гомельскую гарадскую бальніцу №1. Як паведамлялася раней, падобны выпадак адбыўся 4 ліпеня з двухгадовым хлопчыкам з вёскі Янава. Ён упаў у каструлю з кіпенем, знаходзячыся з маці ў гасцях, і атрымаў шматлікія апёкі. З Веткаўскай райбальніцы дзіця таксама перавялі на лячэнне ў Гомель. 2 ліпеня ў вядро з кіпенем упала чатырохгадовае дзіця з вёскі Залаты Рог. У Веткаўскую бальніцу ён паступіў з апёкамі твару, рук, пярэдняй паверхні грудной клеткі і сцёгнаў другой і трэцяй ступені. Падзяліцца навіной:
Алена Германовіч, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Веткаўскім раёне зафіксаваны трэці за месяц выпадак, калі дзіця атрымала сур"ёзныя апёкі кіпенем. 31 ліпеня ў Веткаўскую раённую бальніцу з апёкамі паступіў...
|
|