Ліхач на БМВ справакаваў ДТЗ з трыма машынамі на МКАД, а сам не пацярпеў + фота
02.08.2010 12:18
—
ЧП
|
ДТЗ з трыма машынамі адбылося на МКАД у Мінску 1 жніўня, паведамілі ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. ![]() У выніку сутыкнення «Рэно Эспайс» перавярнуўся. Фота ![]() «Хонда Акорд» урэзалася ў дарожную агароджу. Фота Аварыя адбылася каля 17.00 на 32 км мінскай абкружной. Па МКАД з боку вуліцы Мазурава ў напрамку Шаранговіча, рухаўся аўтамабіль «Рэно Эспайс». Кіроўца — жанчына 1957 года нараджэння — не справілася з кіраваннем і сутыкнулася з аўтамабілямі «Хонда Акорд» і «Опель Вектра». У выніку «Хонда» ўрэзалася ў дарожную агароджу, а «Рэно» перакулілася. Жанчына, якая сядзела за рулём, дастаўлена ў бальніцу з закрытай Паводле паказанняў сведак, у аварыі вінаваты аўтамабіль «БМВ», які рухаўся па МКАД на вельмі вялікай хуткасці і перабудоўваўся з паласы ў паласу, апярэджваючы іншыя машыны, у тым ліку падрэзаўшы «Рэно». На жаль, нумарныя знакі «БМВ» ніхто не запомніў.Па дадзеным факце вядзецца следства. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДТЗ з трыма машынамі адбылося на МКАД у Мінску 1 жніўня, паведамілі ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. У выніку сутыкнення «Рэно...
|
|