Беларусы замяшаныя ў міжнародны скандал з гандлем чалавечымі органамі. 21.by

Беларусы замяшаныя ў міжнародны скандал з гандлем чалавечымі органамі

05.08.2010 14:52 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Украінскія праваахоўнікі спынілі дзейнасць транснацыянальнай групоўкі «чорных трансплантолагаў». У яе працы прымалі ўдзел украінскія хірургі з Нацыянальнага інстытута хірургіі і транспланталогіі.

Злачынная групоўка дзейнічала каля трох гадоў, паведамляе сайт «Подробности». Грамадзян Украіны, Расіі, Малдовы, Беларусі і Ўзбекістана перавозілі ў Азербайджан і Эквадор, каб перасадзіць іх органы рэцыпіентам з Ізраілю.

Усталявана, што донарамі былі каля 50 чалавек. Набор донараў ішоў праз абвесткі ў інтэрнэце. Большасць з іх — здаровыя жанчыны ад 18 да 25 гадоў.

Аперацыі па перасадцы ныркі праводзіліся пераважна ў Азербайджане, а таксама Эквадоры (беларускім грамадзянам). Некалькі аперацый было зроблена ў самім Інстытуце імя Шалімава ў Кіеве.

Кожны з донараў атрымліваў за продаж сваёй ныркі 10 тысяч долараў. Рэцыпіентам такія аперацыі абыходзіліся ў 100–150 тысяч долараў. Хірургі за кожную аперацыю атрымлівалі ад 15 да 20 тысяч долараў.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Украінскія праваахоўнікі спынілі дзейнасць транснацыянальнай групоўкі «чорных трансплантолагаў».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика