Рэгіён без дахаў і святла
09.08.2010
—
ЧП
|
![]() Учора, 8 жніўня, каля 13 гадзін дня падняўся моцны вецер, за якім прайшоў караткачасовы лівень. Якія вынікі прынёс 15-хвілінны лівень, карэспандэнты “РГ” даведваліся ў кіраўнікоў раённых аддзелаў па надзвычайным сітуацыям. ВІЛЕЙКА. Ураган, які прайшоў па рэгіёне днём 8 жніўня, сарваў дах прыватнага дома ў вёсцы Бутрымава Любанскага сельсавета. Гаспадара дома выратавальнікам прыйшлося даставаць з гарышча.
Намеснік начальніка Вілейскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Анатоль Стрэж расказаў у інтэрв’ю “РГ”: калі пачаўся моцны вецер, мужчына палез закрываць дзверы на гарышча. Стыхія сарвала дах дома, гаспадара ўдарыла балкай. Выратавальнікі спусцілі пацярпелага на зямлю. Па словах Анатоля Стрэжа, у Вілейскім раёне шэсць дрэў упала на дахі дамоў. Ліквідацыяй наступстваў стыхіі займаюцца выратавальнікі і работнікі камунальных службаў. ВАЛОЖЫН. 25 вёсак з-за ўрагану засталіся без электрычнасці ў нядзелю, 8 жніўня. Па словах начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алега Скадорвы, на раніцу панядзелка электрычнае святло аднавілі ў 20 вёсках. Для аднаўлення дахаў сельскагаспадарчых пабудоў, якія сарвала стыхія, спатрэбіцца 2 400 лістоў шыфера. Моцным ветрам знесла дахі з 22 пабудоў сельгаскааператываў. Людзі не пацярпелі. Паваленымі дрэвамі ў нядзелю была заваленая дарога Пяршаі - Івянец. МЯДЗЕЛЬ. У Мядзельскім раёне лівень, які прайшоў каля гадзіны дня ў нядзелю, нанёс шкоду найперш прыватнаму сектару. Па словах Андрэя Каркоцкага, начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, без электрычнасці засталося 24 населеных пунктаў. Працы па аднаўленню забеспячэння электрычнасцю яшчэ вядуцца. Пацярпелі многія дахі дамоў, вокны, прыватны транспарт. Многія дрэвы былі звалены ў Нарачанскім парку. Ляснікі яшчэ падлічваюць яго страты. Для дзяцей у Вілейцы пабольшала забаў. Вілейка. Вілейка. Вілейка. А пасля ліўня-разбуральніка над "Зенітам" з'явілася нявінная вясёлка. Прадпрымальныя маладзечанцы зноўдуць выйсце з любой сітуацыі. Нехта спыняўся, нехта аб'язджаў па тратуары, а нехта спрабаваў уціснуцца. Вуліца Лібава-Роменская. Каб перайсці перакрыжаванне каля чыгуначнага вакзала, трэба было добра замачыць ногі. Пешаходны пераход каля аўтавакзала. Маладзечна. Сяргей ЗЯНЬКО. Зоя ХРУЦКАЯ. Фота Зоі ХРУЦКАЙ (Маладзечна), Святланы ГОЛЯС (Вілейка). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора, 8 жніўня, каля 13 гадзін дня падняўся моцны вецер, за якім прайшоў караткачасовы лівень. Якія вынікі прынёс 15-хвілінны лівень, карэспандэнты “РГ”... |
|