Ураган: адна ахвяра, тысячы вёсак без электрычнасці, завалы на дарогах. 21.by

Ураган: адна ахвяра, тысячы вёсак без электрычнасці, завалы на дарогах

09.08.2010 12:16 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш за 2 тысячы населеных пунктаў па ўсёй Беларусі былі абясточаныя у выніку моцнага ветру ў нядзелю. Пра гэта паведаміла ў панядзелак у Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Фота vialejka.org

Фота vialejka.org

Фота vialejka.org

Фота vialejka.org

Фота vialejka.org

«Моцны вецер у мінулую нядзелю абясточыў больш за 2 тысячы населеных пунктаў. Па стане на раніцу 9 жніўня, застаюцца без электрычнасці больш як 1250 населеных пунктаў», — паведамілі ў МНС. Там таксама паінфармавалі, што ад ветру ў мінулую нядзелю пацярпела больш за 240 населеных пунктаў у 22 раёнах рэспублікі. Ветрам пашкоджаныя дахі амаль 400 жылых дамоў, 25 будынкаў сацыяльна-бытавога прызначэння, 9 вытворчых будынкаў, больш за 500 сяльгаспабудоў.

«У Бабруйску, у выніку моцнага ветру, дрэва ўпала на машыну, у якой знаходзіўся кіроўца. Загінуў мужчына 1961 года нараджэння», — паведамілі ў МНС. Парывы ветру ў мінулую нядзелю ў Беларусі дасягалі 24 метраў за секунду.

Падзяліцца навіной: 
АП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за дзве тысячы населеных пунктаў пацярпелі ў выніку моцнага ветру ў нядзелю.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика