У Кобрынскім раёне 25-гадовы вадзіцель збіў насмерць скутэрыста
12.08.2010 13:41
—
ЧП
|
ДТЗ адбылося 11 жніўня каля 5 гадзін раніцы на аўтадарозе Кобрын — Маларыта непадалёк ад вёскі Патрыкі. Распачата справа па артыкуле 317 частка 2 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў). Устаноўлена, што вадзіцель аўтамабіля не мае права кіравання транспартнымі сродкамі, а машына, на якой ён учыніў аварыю, яму не належыць. З пачатку гэтага года ў Брэсцкай вобласці зарэгістраваныя 34 ДТЗ, пасля ўчынення якіх вадзіцелі з’язджалі. У выніку такіх аварый 10 чалавек загінулі, 25 — былі параненыя. У 26 выпадках асобы вадзіцеляў устаноўлены. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДТЗ адбылося 11 жніўня каля 5 гадзін раніцы на аўтадарозе Кобрын — Маларыта непадалёк ад вёскі Патрыкі.25-гадовы непрацуючы жыхар Кобрына не справіўся... |
|