За апошнія суткі ў Беларусі адбылося 17 прыродных пажараў. 21.by

За апошнія суткі ў Беларусі адбылося 17 прыродных пажараў

16.08.2010 10:48 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Было зафіксавана шэсць лясных і шэсць тарфяных пажараў, а таксама пяць узгаранняў травы. Агульная плошча пажараў склала 7 га. Усе пажары ўдалося ліквідаваць на пачатковай стадыі.

«Сітуацыя ў Беларусі з ляснымі пажарамі спакойная, — паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі. — У многім гэта абумоўлена тым, што мясцовыя ўлады ўвялі забарону на наведванне насельніцтвам лясоў. Гэтыя забароны дзейсныя і эфектыўныя, што пацвярджае становішча. Варта зазначыць, што грамадзяне таксама сталі больш пільнымі: у сярэднім амаль трэць паведамленняў пра ўзгаранні ў лясах і на тарфяніках паступаюць ад мясцовых жыхароў».

Прэс-сакратар МНС таксама паведаміў, што з-за высокай тэмпературы паветра і адсутнасці ападкаў у пяці раёнах краіны — Гомельскім, Брагінскім, Чачэрскім (Гомельская вобласць), Касцюковіцкім і Мсціслаўскім (Магілёўская вобласць) — аб’яўлены пяты, самы высокі, клас пажаранебяспекі.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Было зафіксавана шэсць лясных і шэсць тарфяных пажараў, а таксама пяць узгаранняў травы. Агульная плошча пажараў склала 7 га. Усе пажары ўдалося ліквідаваць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика