Два літоўцы хацелі падкупіць беларускіх памежнікаў. 21.by

Два літоўцы хацелі падкупіць беларускіх памежнікаў

17.08.2010 14:56 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На працягу тыдня пагранічнікі прадухілілі дзве спробы арганізаваць нелегальныя каналы пастаўкі цыгарэт з Беларусі ў Літву.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, у абодвух выпадках літоўскія грамадзяне спрабавалі ўцягнуць у супрацьпраўную дзейнасць супрацоўнікаў беларускіх органаў пагранслужбы на ўчастках Гродзенскай пагранічнай групы і Лідскага пагранатрада.

Індывідуальны прадпрымальнік з Літвы быў затрыманы за дачу хабару ў 220 долараў, калі спрабаваў знайсці падыход да службовых асобаў аднаго з пунктаў пропуску. Яго зямляк хацеў за 450 літаў атрымаць інфармацыю аб нюансах працы пункту спрошчанага пропуску «Доцішкі». У дачыненні да літоўцаў распачаты справы на падставе ч. 1 арт. 431 КК (дача хабару).

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу тыдня пагранічнікі прадухілілі дзве спробы арганізаваць нелегальныя каналы пастаўкі цыгарэт з Беларусі ў Літву.Як паведамілі ў прэс-цэнтры...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика