Аўтамабільны затор ў Кітаі расцягнуўся на 9 дзён і 100 км
24.08.2010 13:41
—
ЧП
|
На кітайскай аўтамагістралі Тыбет — Пекін утварыўся гіганцкі аўтамабільны затор працягласцю больш як 100 кіламетраў. Ён доўжыцца ўжо дзевяць дзён, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на мясцовыя ўлады. Да ўзнікнення такога вялізнага аўтамабільнага затору прывялі дарожныя работы, якія праводзіліся на некаторых участках хуткаснай трасы, а таксама перагружанасць руху. Акрамя гэтага, стан затора ўскладняюць рэгулярныя аварыі і паломкі аўтамабіляў. Вадзіцелі спадзяюцца, што дарожная сітуацыя палепшыцца ў верасні — пасля завяршэння рамонтных работ. Адзначаецца, што дарожнае палатно было разбурана Сітуацыю па ўсёй працягласці затору кантралююць больш як 400 паліцэйскіх. У 2010 годзе Пекін заняў другое месца ў спісе гарадоў з самай неспрыяльнай дарожнай сітуацыяй. Ён атрымаў 99 балаў са 100, уступіўшы толькі Мехіка. Пры гэтым амаль палова жыхароў кітайскай сталіцы лічаць, што апошнім часам сітуацыя на дарогах горада палепшылася. Падзяліцца навіной:
БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На кітайскай аўтамагістралі Тыбет — Пекін утварыўся гіганцкі аўтамабільны затор працягласцю больш як 100 кіламетраў. Ён доўжыцца ўжо дзевяць дзён, паведамляюць... |
|