У Маскве былыя міліцыянты суткі гвалтавалі беларуску. 21.by

У Маскве былыя міліцыянты суткі гвалтавалі беларуску

02.09.2010 14:53 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Маскве затрыманыя трое падазраваных у выкраданні і згвалтаванні грамадзянкі Беларусі, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах расійскай сталіцы.

Паводле інфармацыі крыніцы, 31 жніўня на Валгаградскім праспекце каля дома № 46 гэтыя людзі, пагражаючы фізічнай расправай, выкралі 30-гадовую непрацуючую грамадзянку Беларусі, адвезлі ў кватэру аднаго з затрыманых, дзе на працягу сутак гвалтавалі. Жанчына здолела вызваліцца і звярнулася ў міліцыю. У Маскве на вуліцы Грайваронаўскай былі затрыманыя двое беспрацоўных масквічоў, якія падазраюцца ў згвалтаванні жанчыны.

«Яна заявіла, што да яе выкрадання і згвалтавання датычныя пяць чалавек, сярод якіх могуць быць супрацоўнікі міліцыі», — сказаў суразмоўца агенцтва, падкрэсліўшы, што гэтая інфармацыя цяпер старанна правяраецца.

Па дадзеных Life News, прыбылыя ў кватэру аператыўнікі знайшлі там чатырох чалавек. Па словах пацярпелай, з яе здзекаваліся 5 чалавек. Высветлена, што адзін са зламыснікаў схаваўся да прыезду аператыўнікаў. Трое з затрыманых — былыя міліцыянты, якія за тры дні да затрымання былі звольненыя з УУС на Маскоўскім метрапалітэне. Распачатая крымінальная справа.

Падзяліцца навіной: 
naviny.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маскве затрыманыя трое падазраваных у выкраданні і згвалтаванні грамадзянкі Беларусі, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика