На одном из пляжей Ялты обнаружено тело 63-летнего жителя Минска
12.09.2010 19:18
—
ЧП
|
Узброеныя Сілы Беларусi не плануюць поўнасцю пераходзiць на кантрактную службу
Узброеныя Сiлы Беларусi не плануюць поўнасцю пераходзiць на кантрактную аснову праходжання ваеннай службы. Аб гэтым заявiў кiраўнiкам рэспублiканскiх СМІ мiнiстр абароны Беларусi Леанiд Мальцаў. "Нiякая кантрактная армiя праблему забеспячэння бяспекi краiны не вырашыць. Канчатковая мэта праграмы пераводу на кантрактную службу не прадугледжвае поўнай адмовы ад тэрмiновай", — адзначыў мiнiстр. Паводле слоў Леанiда Мальцава, на кантракт пераводзяцца такiя спецыяльнасцi, як повар або вадзiцель, больш складаныя спецыяльнасцi, якiя патрабуюць працяглай падрыхтоўкi, а таксама ваеннаслужачыя ў часцях, дзе колькасць асабовага складу складае 10—15 чалавек. Мэта тэрмiновай службы — падрыхтоўка ваеннаабавязаных запасу па ваеннай спецыяльнасцi. "Мы нiкога не "забiраем" i не "прызываем" у армiю, а толькi ствараем магчымасць для грамадзянiна рэалiзаваць свой канстытуцыйны абавязак i навучыцца ў выпадку неабходнасцi абараняць сябе i сваiх блiзкiх", — падкрэслiў Леанiд Мальцаў. Гаворачы пра праходжанне службы ў рэзерве, мiнiстр адзначыў, што такi вiд ваеннай службы сябе поўнасцю апраўдаў. "Ён нават лепшы, чым тэрмiновая служба, паколькi туды звычайна прызываюцца людзi з вышэйшай адукацыяй. На службу ў рэзерве прызываюцца грамадзяне строга па спецыяльнасцi. Калi ён сувязiст, то пойдзе служыць сувязiстам", — дадаў мiнiстр абароны. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
В районе пляжа одного из санаториев вблизи Ялты выбросило на берег тело жителя Минска 1947 года рождения. |
|