Скутарыст загінуў пад фурай. 21.by

Скутарыст загінуў пад фурай

16.09.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Страшная і недарэчная аварыя адбылася ўчора ў Мінску. Пад коламі фуры загінуў 22-гадовы кіроўца скутара.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на вуліцы Ванеева, 29. Скутарыст рухаўся з боку 2-га Веласіпеднага завулка ў кірунку вуліцы Дзянісаўскай па сярэдняй паласе. Па нявызначаных пакуль прычынах не ўтрымаўшы раўнавагу, ён упаў са скутара на левую паласу, дзе у той момант ехала фура. Трапіўшы пад задняе правае кола 3-тоннага аўтамабіля, хлопец 1988 г.н. загінуў на месцы.

Здарэнне адбылося якраз за святлафорам, і пра перавышэнне хуткасці кіроўцамі гаворкі не ідзе, расказала "Звяздзе" старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Ленінскага РУУС Таццяна Красій. Увогуле, паводле папярэдніх звестак, ніхто з кіроўцаў правілаў не парушаў: фура рухалася ў левай паласе, бо збіралася выконваць левы паварот, скутарыст рухаўся ў сярэдняй, бо правая паласа была занятая прыпаркаванымі аўтамабілямі. Кіроўца фуры з 20-гадовым стажам нават не ўбачыў, як скутарыст упаў, але адразу спыніўся, бо адчуў, што аўтамабіль на штосьці наехаў. Кіроўца скутара быў у матацыклетным шлеме, праўда, гэта яго не ўратавала — пад кола ён трапіў галавой. Кіроўцы аўтамабіляў, якія рухаліся ззаду, сцвярджаюць, што за момант да здарэння кіроўца скутара замахаў рукамі, магчыма, гэтыя жэсты азначалі, што ён збіраецца перастроіцца ў левую паласу.

АДАІ Ленінскага раёна нагадвае, што аварыі з удзелам матацыклаў і скутараў адбываюцца ледзь не штодзённа. У сувязі з гэтым кіроўцы гэтых транспартных сродкаў павінны быць надзвычай уважлівымі, па магчымасці рухацца ў крайняй правай паласе і не грэбаваць матацыклетнымі шлемамі, а з надыходам халоднага надвор'я перасаджвацца на аўтамабілі ці грамадскі транспарт.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

 

Самасуд закончыўся крымінальнай справай

Жыхар аднаго з дамоў па вуліцы Фолюш у Гродне, выгульваючы ўвечары сабаку, звярнуў увагу на два аўтамабілі, прыпаркаваныя на спартыўнай пляцоўцы. І так раззлаваўся, што вырашыў правучыць парушальнікаў.

Ён вярнуўся дамоў, узяў завостраную пад шыла адвёртку і... Чалавека, які драпаў машыны і прабіваў шыны, заўважылі жыхары дома, што па суседству са спартпляцоўкай, і выклікалі супрацоўнікаў міліцыі. "Мсціў- цу" затрымалі, калі ён, седзячы на кукішках, прабіваў чарговую пакрышку, здзяйсняючы самасуд, замест таго каб выклікаць ДАІ. Заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.339 Крымінальнага кодэкса Беларусі "Хуліганства", паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Страшная і недарэчная аварыя адбылася ўчора ў Мінску. Пад коламі фуры загінуў 22-гадовы кіроўца скутара. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на вуліцы Ванеева,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика