Скутарыст загінуў пад фурай
16.09.2010 10:50
—
ЧП
|
Страшная і недарэчная аварыя адбылася ў сераду ў Мінску. Пад коламі фуры загінуў Здарэнне адбылося якраз за святлафорам, і пра перавышэнне хуткасці кіроўцамі гаворкі не ідзе, расказала «Звяздзе» старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Ленінскага РУУС Таццяна Красій. Увогуле, паводле папярэдніх звестак, ніхто з кіроўцаў правілаў не парушаў: фура рухалася ў левай паласе, бо збіралася выконваць левы паварот, скутарыст рухаўся ў сярэдняй, бо правая паласа была занятая прыпаркаванымі аўтамабілямі. Кіроўца фуры з АДАІ Ленінскага раёна нагадвае, што аварыі з удзелам матацыклаў і скутараў адбываюцца ледзь не штодзённа. У сувязі з гэтым кіроўцы гэтых транспартных сродкаў павінны быць надзвычай уважлівымі, па магчымасці рухацца ў крайняй правай паласе і не грэбаваць матацыклетнымі шлемамі, а з надыходам халоднага надвор’я перасаджвацца на аўтамабілі ці грамадскі транспарт. Падзяліцца навіной:
Алена Аўчыннікава, Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Страшная і недарэчная аварыя адбылася ў сераду ў Мінску. Пад коламі фуры загінуў 22-гадовы кіроўца скутара. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на вуліцы... |
|