У Бераставіцкім раёне ў ДТЗ загінула пяцігадовая дзяўчынка. 21.by

У Бераставіцкім раёне ў ДТЗ загінула пяцігадовая дзяўчынка

20.09.2010 13:49 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

78 ДТЗ з пацярпелымі зарэгістравана ў Беларусі 17—19 верасня.

Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС, 19 чалавек загінулі, 78 — атрымалі раненні. Вінаватымі двух ДТЗ, у якіх пацярпелі людзі, былі п"яныя кіроўцы. Усяго за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап"янення было затрымана 604 чалавекі.

19 верасня блізу вёскі Алекшыцы Бераставіцкага раёна (Гродзенская вобласць) аўтамашына "Сітраен", якой кіравала 27-гадовая жыхарка Гродна, з"ехала ў кювет і перакулілася. У выніку вадзіцель і яе 29-гадовы муж атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны, пяцігадовая дачка і яшчэ адзін пасажыр, 39-гадовы мужчына, — загінулі. У Дзяржаўтаінспекцыі звярнулі ўвагу на тое, што калі муж і жонка на пярэдніх сядзеннях былі замацаваны рэменем бяспекі, то дарослы і дзіця, якія знаходзіліся ззаду, — не.

17 верасня ва Уздзе (Мінская вобласць) у выніку наездаў двух аўтамабіляў загінула 14-гадовая школьніца.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
78 ДТЗ з пацярпелымі зарэгістравана ў Беларусі 17—19 верасня. Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС, 19 чалавек загінулі, 78 — атрымалі раненні....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика