У. 21.by

У

20.09.2010 14:52 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Баранавічах атрымаў апёкі 52-гадовы мужчына, у кватэры якога ўзарваўся балон з бытавым газам.

Як паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС, выбух газапаветранай сумесі без наступнага гарэння адбыўся 18 верасня прыблізна ў 18.35 на кухні адной з кватэр аднапавярховага 20-кватэрнага цаглянага жылога дома. У выніку гаспадар кватэры атрымаў апёкі верхніх дыхальных шляхоў, галавы, кісцей рук, перадплечча, шыі (I—III ступеняў 13% плошчы цела) і змешчаны ў Баранавіцкую цэнтральную гарадскую бальніцу.

Ад выбуху над гэтай кватэрай адбылося абрушэнне шыфернага даху, парушана цэласць вонкавай сцяны кватэры і разбурана перагародка з уваходным дзвярыма.

Прычына выбуху ўстанаўліваецца. Паводле папярэдніх звестак, ён адбыўся з-за ўцёчкі газу. Пацярпелы жыве ў кватэры адзін.

Падзяліцца навіной: 
Ларыса Шыганава, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Баранавічах атрымаў апёкі 52-гадовы мужчына, у кватэры якога ўзарваўся балон з бытавым газам. Як паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС, выбух...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика