26-гадовы мінчанін абараняў свае правы спажыўца з дапамогай пісталета
21.09.2010 16:53
—
ЧП
|
Справа па факце хуліганства (арт. 339 Крымінальнага кодэкса) распачата ў Заводскім РУУС Мінска ў дачыненні да Узяўшы напракат у адным з салонаў камп’ютарныя дыскі, малады чалавек дома выявіў, што яны не працуюць, і вярнуўся да пракатчыкаў ужо з пнеўматычным пісталетам. На скаргі спажыўца прадавец тут жа адказаў прапановай вярнуць грошы. Але гэтага мінчаніну падалося мала — ён дастаў пісталет і прыставіў яго да скроні работніка салона, патрабуючы сустрэчы з гаспадаром.Спалоханы прадавец, упэўнены ў тым, што на яго нацэлена баявая зброя, патэлефанаваў гаспадару і выклікаў яго ў салон. Гаспадар на пагрозу зрэагаваў хутка — тут жа выхапіў пісталет з рук зламысніка. У гэты час прадавец паспеў звярнуцца па дапамогу ў міліцыю. Нападнік спрабаваў уцячы, але быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Справа па факце хуліганства (арт. 339 Крымінальнага кодэкса) распачата ў Заводскім РУУС Мінска ў дачыненні да 26-гадовага беспрацоўнага мясцовага жыхара.... |
|