Двайное жыццё электравырабаў. 21.by

Двайное жыццё электравырабаў

22.09.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адказныя асобы і супрацоўнікі падраздзяленняў ААТ "Белсельэлектрасеткабуд" Гомельскай і Магілёўскай абласцей (усяго 9 чалавек) панеслі пакаранне за тое, што выкрадалі даручаныя ім таварна-матэрыяльныя каштоўнасці.

Электратэхнічныя вырабы і камплектуючыя незаконна спісваліся, пасля чаго рэалізоўваліся суб'ектам гаспадарання розных формаў уласнасці. Рэалізацыя ажыццяўлялася як за наяўны разлік, так і шляхам паставак па падробленых дакументах ад імя лжэпрадпрымальніцкіх структур. Такім чынам, з красавіка 2008 года па сакавік 2009-га зладзеі выкралі каля 120 мільёнаў беларускіх рублёў. Праўда, пасля затрымання і ўзбуджэння крымінальных спраў падазроныя цалкам пакрылі прычыненую прадпрыемству шкоду. Па рашэнні суда Савецкага раёна Гомеля грамадзянам прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрміны ад двух да пяці гадоў. Улічваючы раскаянне і пакрыццё прычыненага ўрону ў поўным аб'ёме, суд адтэрмінаваў большасці асуджаных выкананне пакарання.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адказныя асобы і супрацоўнікі падраздзяленняў ААТ "Белсельэлектрасеткабуд" Гомельскай і Магілёўскай абласцей (усяго 9 чалавек) панеслі пакаранне за тое, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика