Махлярства па прыколе. 21.by

Махлярства па прыколе

22.09.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вечарам група маладых хлопцаў адпачывала на кватэры ў свайго знаёмага ў Жлобіне. Адзін з гасцей пацікавіўся змесцівам скрыначкі, якая была ў кватэры. У ёй ляжала купюра ў пяць тысяч рублёў Расійскай Федэрацыі. Ён пакруціў паперку, вельмі падобную на арыгінал, і ўбачыў на адваротным баку дробны надпіс: "Банк прыколаў".

Аднак сувенір не паклаў на месца, а прыхапіў з сабой. І, калі кампанія на таксі даехала працягваць адпачынак у вёску Лебядзёўка, грамадзянін расплаціўся з кіроўцам гэтай самай паперкай. Больш таго — узяў у якасці рэшты 400 тысяч ужо нашых рублёў. Паколькі разлік ішоў пасля гадзіны ночы, таксіст не заўважыў несапраўднасці купюры, а хлопцы працягвалі адпачынак на лёгка атрыманыя грошы. Калі раніцай наступнага дня ў адзін са жлобінскіх банкаў мужчына прыйшоў абмяняць расійскія грошы, ён сустрэўся там з групай затрымання аддзела дэпартамента "Ахова", а касір паказала надпіс — якім "банкам" насамрэч выпушчана гэтая папера. Як расказалі ў прэс-службе УУС Гомельскага абвыканкама, па фотаздымках у міліцыі таксіст апазнаў 29-гадовага грамадзяніна, раней асуджанага за крадзеж. Цяпер яго "прыкол" цалкам упісваецца ў частку другую артыкула 209 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь — махлярства.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечарам група маладых хлопцаў адпачывала на кватэры ў свайго знаёмага ў Жлобіне. Адзін з гасцей пацікавіўся змесцівам скрыначкі, якая была ў кватэры. У ёй ляжала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика