Жахлівыя падрабязнасці аварыі пад Беластокам
23.09.2010 12:06
—
ЧП
|
Месцы на трасе №8, дзе 15 і 22 верасня загінулі 6 беларусаў, раздзяляе дзясятак метраў.
Прэс-аташэ Генеральнага консульства Беларусі ў Польшчы Аляксей Зелянко расказаў «Нашай Ніве» пра падрабязнасці чарговай аварыі пад Беластокам з удзелам беларусаў. 22 верасня ў 00.30 па польскім часе на нацыянальнай дарозе №8 у раёне вёскі Радулі сутыкнуліся лоб у лоб два аўтамабілі — грузавы «Hyundai» і «Volkswagen Passat B3». Кіроўца «пасату», 32-гадовы жыхар Гродна, загінуў на месцы. Кіроўца грузавіка службы дастаўкі, 38-гадовы паляк, з траўмамі грудной клеткі змешчаны ў шпіталь у Беластоку. Паводле папярэдняй версіі беластоцкай паліцыі, сутыкненне адбылася пасля выезду легкавіка на паласу сустрэчнага руху. На месцы здарэння утварыўся затор, які трываў каля 5 гадзін. Цяпер паліцыя высвятляе акалічнасці трагічнага здарэння. Па словах Аляксей Зелянко, учорашняя аварыя здарылася ў некалькіх дзясятках метраў ад месца, дзе 15 верасня ў жудасным сутыкненні загінулі 5 беларусаў. Участак дарогі №8, на якім у верасні гэтага году адбыліся дзве аварыі з удзелам беларусаў, лічыцца небяспечным. Пракуратура Беластоку агучыла адну з версій здарэння 15 верасня. Так, згодна экспертызы, вінаватым у сутыкненні лічыцца кіроўца польскай фуры. Нібыта яго дзеянні, а не кіроўцы аднаго з беларускіх бусаў, як меркавалася раней, прывялі да фатальнага выніку. Польскі кіроўца віны не прызнае, найхутчэй будзе прызначаная яшчэ адна экспертыза, Падзяліцца навіной:
Сямён Печанко Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месцы на трасе №8, дзе 15 і 22 верасня загінулі 6 беларусаў, раздзяляе дзясятак метраў.
|
|