Следства аб дзіўнай смерці беларускі ў Нідэрландах набліжаецца да канца. 21.by

Следства аб дзіўнай смерці беларускі ў Нідэрландах набліжаецца да канца

23.09.2010 13:42 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Два гады таму «Беларускія навіны» шмат пісалі пра дзіўную смерць у Нідэрландах 26-гадовай беларускі Кацярыны Ханяк.

Яе цела знайшлі пад ложкам 4-гадовай дачкі, замураванае ў скрыню з будаўнічымі сумесямі.

Сёння стала вядома, што судова-медыцынская экспертыза па факце смерці беларускі завершана.

Мінчанка Кацярына Ханяк 1981 года нараджэння з"ехала ў Нідэрланды і выйшла там замуж за мясцовага жыхара Робэрта Яна Брокеля, з якім яны былі знаёмыя з 2001 года.

Нідэрландская прэса раней пісала, што Ханяк прыехала ў бельгійскі Антвэрпен працаваць у адным з публічных дамоў, а Брокель быў яе кліентам. Таксама абмяркоўвалася, што сужэнцы мелі свабодныя адносіны. Але беларускія сваякі сям"і гэтыя факты Кацінай біяграфіі адмаўлялі: паводле іх словаў, у Бенілюкс яна ездзіла адпачываць.

Па аповедах найлепшай нідэрландскай сяброўкі Каці, у канцы лютага 2007 года яна адправіла ёй смс пра тое, што «муж спрабуе яе забіць», падазраючы, што ў яе ёсць у Беларусі каханак. Таксама ў паведамленні гаварылася, што яна з дачкой з"язджае ў Мінск. У пазнейшай тэлефоннай размове Каця паведаміла, што ўжо знаходзіцца ў аэрапорце каля Бруселя.

Апошняе смс, якое атрымала сяброўка, было аптымістычным: «Дабралася добра, хутка стэлефануемся». Больш ад Каці нічога не чулі, у Мінск яна не прыехала.

У ліпені 2007 года сям"я звярнулася з заявай аб знікненні Каці ў Маскоўскае РУУС Мінска. Затым інфармацыя паступіла ў Нацыянальнае цэнтральнае бюро Інтэрпола, якое па сваіх каналах падключылася да высвятлення абставінаў знікнення жанчыны.

Сёстры Каці тэлефанавалі Робэрту Яну -- ім ён распавядаў, што Каця з"ехала ў Амстэрдам, дзе ён здымае ёй кватэру, сцвярджаў, што дапамагае ёй грашыма. На пытанне, чаму яна не мае зносіны са сваякамі, адказваў: не хоча. Пры гэтым у сябе на радзіме, напрыклад, у дзіцячым садку дачкі Ніколь, казаў, што ягоная жонка з"ехала на радзіму, у Мінск.

Паводле інфармацыі нідэрландскай прэсы, у красавіку 2007 года Брокель звярнуўся ў паліцыю з просьбай адшукаць яго жонку. У снежні 2007 года Робэрт Ян разам з дачкой і новай сяброўкай (ці няняй?) пераехаў у амерыканскі штат Фларыда.

Парэшткі Каці былі знойдзеныя 18 лютага 2008 паліцыяй у доме ў горадзе Баарле-Насаў, што месціцца проста на мяжы Нідэрландаў і Бельгіі, у горадзе, дзе жанчына жыла з мужам і дачкой.

Цела знаходзілася ў скрыні, было заліта будаўнічай сумессю і было пад падлогай пад ложкам 4-гадовай дачкі сужэнцаў. Паколькі яно было знойдзена ў той частцы дома, якая размяшчаецца ў Бельгіі, расследаванне было перададзена бельгійскім уладам.

27 лютага 2008 Робэрт Ян па патрабаванні паліцыі Нідэрландаў разам з дачкой вярнуўся з амерыканскага штата Фларыда, каб паўстаць перад правасуддзем. З самага пачатку ён казаў пра сваю невіноўнасць. Сёння ён вольны, але застаецца галоўным падазраваным у забойстве беларускі.

Нідэрландскі бізнесмэн мае ў Бельгіі і Нідэрландах вельмі сумнеўную рэпутацыю. Ён ўласнік бардэляў і падазраваўся ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

У Брокеля два адвакаты -- бельгійскі і галандскі, абодва вядомыя і высокааплатныя. Журналісты падазраюць, што паслугі юрыстаў аплачвае сям"я яго новай сяброўкі -- раней ён працаваў на гэтую сям"ю ў Бельгіі, дзе яны трымаюць сетку бардэляў, а таксама звязаныя з мафіяй і наркотыкамі.

Ад самага пачатку слабым бокам абвінавачвання была складанасць пацверджання гвалтоўнай гібелі беларускі. Ад самага пачатку было складана даказаць, што цела, знойдзенае ў скрыні з будаўнічай сумессю, належыць Каці. Ідэнтыфікацыі дапамаглі яе асабістыя рэчы (гадзіннік, ланцужкі, упрыгожванні), а таксама грудныя імплантаты і зубы, якія яна незадоўга да гібелі пратэзавала. Высновы пацвердзіў і аналіз ДНК.

Паколькі следства ў належны тэрмін не ўстанавіла прычыны смерці беларускі, падазраваны Робэрт Ян быў вызвалены без абмежавання перасоўвання.

Як паведамляе 22 верасеня 2010 бельгійская Gazet van Antwerpen, да судова-медыцынскай экспертызы па факце смерці Кацярыны Ханяк былі прыцягнутыя эксперты з Вялікабрытаніі, Германіі і ЗША, але да якіх высноваў яны прыйшлі -- пакуль невядома.

Чакаецца, што ў пачатку лістапада пройдзе першае за два гады дасудовае слуханне.

Пакуль не вядома, ці будзе прад"яўленае абвінавачванне ў забойстве Робэрту Яну Брокель. Ён па-ранейшаму не прызнае сваёй віны і настойвае, што, паводле ягонай інфармацыі, жонка з"ехала ў Менск.

Апошні час бізнесмэн жыў і працаваў у Бельгіі, а дачка Ніколь -- у яго бацькоў у Нідэрландах, у яе грамадзянства гэта краіны.

Бельгійскія журналісты паведамляюць, што Брокелю пагражае да 30 гадоў турмы за забойства. Калі доказаў таго, што Каця была забітая і забітая менавіта сваім мужам будзе недастаткова, Роберт Ян можа атрымаць да году турэмнага зняволення за захоўванне цела ў сваім доме.

Падзяліцца навіной: 
Марына Рахлей, Беларускія навіны
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яе цела знайшлі пад ложкам 4-гадовай дачкі, замураванае ў скрыню з будаўнічымі сумесямі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика