Ноч, вуліца, запраўка, пісталет
27.09.2010 10:47
—
ЧП
|
22 верасня а палове другой гадзіны ночы на АЗС, што знаходзіцца на вуліцы Першамайская ў Магілёве, зайшоў невядомы малады чалавек. Пад пагрозай пісталета ён запатрабаваў у дзвюх жанчын-аператараў пачку цыгарэт і 50 тысяч рублёў. Магілёўскі УУС паведаміў, што з дапамогай "трывожнай кнопкі" на АЗС выклікалі супрацоўнікаў Дэпартамента аховы. У выніку аперацыі "Сірэна" праз дзве гадзіны на той жа вуліцы ў некалькіх прыпынках ад абрабаванай запраўкі міліцыя затрымала каля крамы 20-гадовага жыхара Магілёўскага раёна. У яго знайшлі газавы пісталет "Вальтэр" без магазіна і патронаў, а таксама 50 тысяч рублёў. Мужчыну абвінавачваюць у разбоі. Падзяліцца навіной:
Алена Казлова Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 верасня а палове другой гадзіны ночы на АЗС, што знаходзіцца на вуліцы Першамайская ў Магілёве, зайшоў невядомы малады чалавек. Пад пагрозай пісталета ён... |
|