Налёт на банкамат у Шабанах
29.09.2010 15:57
—
ЧП
|
Мінская міліцыя ўстанаўлівае асобу злачынцы, які спрабаваў ускрыць і пашкодзіў банкамат, усталяваны на вуліцы Бачылы, 12 у мікрараёне Шабаны. Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, здарэнне адбылося ноччу 25 жніўня. Пашкоджаны банкамат выявілі супрацоўнікі службы бяспекі, яны і паведамілі аб гэтым у міліцыю. На месцы злачынства знойдзены дамкрат, з дапамогай якога невядомы спрабаваў ускрыць банкамат. Сам апарат быў сур"ёзна пакарабачаны: пабітыя манітор і панэлі набору, прысутнічала істотная дэфармацыя асобных частак корпуса, аднак выкрасці грошы злачынцу не ўдалося. З дапамогай відэазапісной прылады, уманціраванай у банкамат, былі зафіксаваныя некаторыя асаблівасці знешнасці зламысніка, аднак устанавіць яго асобу дагэтуль не ўдалося. Цяпер па дадзеным факце следчым аддзелам папярэдняга расследавання Завадскога РУУС расследуецца справа па ч. 2 арт. 218 КК (наўмыснае пашкоджанне маёмасці, якое прывяло да прычынення шкоды ў буйным памеры). Фатаграфіі злачынцы, зробленыя з відэазапісной прылады, размешчаны на сайце ГУУС Мінгарвыканкама. Ва ўстанаўленні асобы зламысніка міліцыя разлічвае на дапамогу грамадзян. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінская міліцыя ўстанаўлівае асобу злачынцы, які спрабаваў ускрыць і пашкодзіў банкамат, усталяваны на вуліцы Бачылы, 12 у мікрараёне Шабаны. Як паведамілі ў...
|
|