У
01.10.2010 12:07
—
ЧП
|
Са стараверскай царквы ў вёсцы Туркаўская Слабада Бабруйскага раёна невядомыя выкралі 14 старадаўніх абразоў. Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама, крадзеж учынены з 2 па 26 верасня. Знікненне абразоў выявілі вернікі, пасля чаго звярнуліся ў міліцыю. Паводле слоў начальніка Бабруйскага РАУС Сяргея Ільіна, гэтая царква па сутнасці з"яўляецца малельным домам, у якім ніхто не жыве. "Гаварыць аб матэрыяльнай каштоўнасці абразоў складана, — адзначыў Ільін. — Магчыма, найбольшая іх каштоўнасць у тым, што яны вельмі старыя і перадаваліся стараверамі з пакалення ў пакаленне".Як адзначыў начальнік РАУС, у раёне нядаўна ўжо быў падобны крадзеж стараверскага абраза, таму ў міліцыі ёсць "пэўныя версіі". Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са стараверскай царквы ў вёсцы Туркаўская Слабада Бабруйскага раёна невядомыя выкралі 14 старадаўніх абразоў. Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў... |
|