Былы старшыня Гродзенскага аблсавета асуджаны на два гады пазбаўлення волі. 21.by

Былы старшыня Гродзенскага аблсавета асуджаны на два гады пазбаўлення волі

04.10.2010 16:54 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Былы старшыня Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў, член cавета hэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Аркадзь Карпуць асуджаны на два гады пазбаўлення волі. Ён прызнаны вінаватым у падрыхтоўцы да давання хабару ў буйным памеры.

Пра гэта 4 кастрычніка паведаміў старшыня камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах верхняй палаты Яўген Смірноў, папераджаючы прыняцце саветам рэспублікі рашэнне аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў Аркадзя Карпуця.

Копія прыгавора суда, вынесенага 12 жніўня, паступіла ў савет рэспублікі. Аркадзь Карпуць знаходзіцца пад вартай з 8 красавіка гэтага года. Следства ў дачыненні да яго вёў КДБ.

Паводле слоў Яўгена Смірнова, у Аркадзя Карпуця «вельмі годныя паводзіны, ён супакоіўся, прызнаў віну».

У складзе савета рэспублікі чацвёртага склікання Аркадзь Карпуць быў намеснікам старшыні пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Яўген Смірноў адзначыў, што савет рэспублікі даваў дазвол органам следства на прыцягненне Аркадзя Карпуця да адказнасці па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Асуджаны ён толькі па адным артыкуле.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы старшыня Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў, член cавета hэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Аркадзь Карпуць асуджаны на два гады пазбаўлення волі....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика