Супрацоўнікі гандлю гандлявалі наркотыкамі. 21.by

Супрацоўнікі гандлю гандлявалі наркотыкамі

05.10.2010 09:34 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску затрымана група падазроных у збыце наркотыкаў. Будучы прадаўцамі сталічных гандлёвых аб"ектаў, два маладыя жыхары сталіцы ў вольны ад працы час гандлявалі наркотыкамі.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, у дачыненні да мінчан у Фрунзенскім РУУС распачаты дзве крымінальныя справы па падазрэнні ва ўчыненні злачынстваў, звязаных з незаконным распаўсюджваннем наркатычных сродкаў. Інфармацыю аб групе асоб, якія займаюцца збытам наркотыкаў, аператыўнікі аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Фрунзенскага РУУС распрацоўвалі дастаткова даўно, аднак затрымаць зламыснікаў з доказамі злачынства ніяк не ўдавалася.

30 верасня доўгая вышуковая аперацыя завяршылася. Позна ўвечары аператыўнікі пры сілавой падтрымцы байцоў палка міліцыі спецпрызначэння ГУУС затрымалі спачатку аднаго маладога чалавека, а на наступны дзень — другога. У аднаго са збытчыкаў было знойдзена і канфіскавана больш чым 10 грамаў метамфетаміну і больш за 3 грамы марыхуаны, у другога — каля 5 грамаў метамфетаміну. Падчас аперацыі былі затрыманыя яшчэ двое мінчан, якія набылі наркотыкі для сябе.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску затрымана група падазроных у збыце наркотыкаў. Будучы прадаўцамі сталічных гандлёвых аб"ектаў, два маладыя жыхары сталіцы ў вольны ад працы час...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика