Старшыню сельсавета прымусілі капаць сабе магілу
08.10.2010 10:50
—
ЧП
|
Старшыню аднаго з сельскіх Саветаў ў Віцебскай вобласці зламыснікі «паставілі на лічыльнік». Патрабавалі, каб, акрамя 200 долараў, якія старшыня пазычыў у аднаго з іх, аддаў і «працэнты»: пад 22 тысячы «зялёных». Як паведаміў Юрый Шэенкоў — намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС РБ, спыненая дзейнасць злачыннай групы з ліку жыхароў Віцебскай вобласці, якія займаліся вымагальніцтвам грашовых сродкаў у старшыні аднаго з сельскіх Саветаў. Не цырымоніліся. Пацярпелы, у прыватнасці, тры разы быў вывезены ў лясны масіў, дзе ўжо затрыманыя прымушалі яго капаць сабе магілы, а затым раз скінулі ў яе. Надразалі вуха, выбілі зуб… Такім чынам і атрымлівалі грошы.А беды ў старшыні пачаліся з таго, што сёлета ў лютым ён ўзяў у доўг у аднаго з удзельнікаў групы 200 долараў.Своечасова не мог вярнуць. У выніку і быў «пастаўлены на лічыльнік»… Яго прымушалі пісаць распіскі пра тое, што павінен вярнуць працэнты. Атрымалі 900 долараў (разам з сумай асноўнага доўгу), а ў другі раз хацелі атрымаць 1,6 тысячы долараў. Пры перадачы гэтай сумы зладзеі былі затрыманыя ў вясковым доме. Як стала вядома пасля затрымання зламыснікаў, раней яны не былі судзімыя. Усе беспрацоўныя, жыхары вобласці, ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў. Ім «свеціць» ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі.Застаецца адкрытым пытанне: чаму старшыня не ўзяў банкаўскі крэдыт, а звязаўся з ліхім чалавекам, які знайшоў аднадумцаў — «рэкеціраў»? Не выключаецца, што такім жа чынам «ставілі на лічыльнік» і іншых. Падзяліцца навіной:
Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыню аднаго з сельскіх Саветаў ў Віцебскай вобласці зламыснікі «паставілі на лічыльнік». Патрабавалі, каб, акрамя 200 долараў, якія старшыня пазычыў у аднаго...
|
|