Мінская школьніца выкінулася з 19-га паверха. 21.by

Мінская школьніца выкінулася з 19-га паверха

12.10.2010 12:06 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Органы пракуратуры праводзяць праверку па факце самагубства мінскай школьніцы.

Трагедыя адбылася 11 кастрычніка каля 21.30. Вучаніца 9-га класа адной са сталічных школ выкінулася з агульнага балкона 19-га паверха жылога дома на вуліцы Матусевіча (Фрунзенскі раён). Матывы самагубства высвятляюцца. Вядома, што ў гэтым доме дзяўчына не жыла.

Чатырма гадзінамі раней у Заводскім раёне скончыў жыццё самагубствам 23-гадовы мінчанін.

Мужчыну знайшлі ў пятлі на балконе яго кватэры. Малады чалавек прыйшоў з вуліцы, нічога не тлумачачы, выйшаў на балкон і павесіўся. У гэты час у кватэры знаходзіліся сваякі. Матывы ўчынку высвятляюцца.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатырма гадзінамі раней у Заводскім раёне скончыў жыццё самагубствам 23-гадовы мінчук.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика