20-гадовы мінчанін асуджаны на 18 гадоў за жорсткае забойства. 21.by

20-гадовы мінчанін асуджаны на 18 гадоў за жорсткае забойства

18.10.2010 14:52 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Набыў моц прыгавор судовай калегіі па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда ў дачыненні да 20-гадовага мясцовага жыхара.

Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, ноччу 9 снежня 2009 года

ў пад’ездзе шматпавярховага жылога дома ў Мінску быў знойдзены труп мужчыны з множнымі нажавымі раненнямі

.

У канцы студзеня 2010 года праваахоўныя органы па падазрэнні ва ўчыненні забойства затрымалі жыхара сталіцы 1990 года нараджэння.

Устаноўлена, што ў дзень учынення злачынства ён распіваў спіртныя напоі з прыяцелем. Жадаючы знайсці грошы на набыццё алкаголю, малады чалавек

зайшоў у пад’езд жылога дома, дзе званіў у кватэры і патрабаваў грошай. Атрымаўшы катэгарычную адмову ад аднаго з жыхароў, ён нанёс яму не менш чым 10 удараў нажом,

пасля чаго знік з месца злачынства.

Судовай калегіяй па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда абвінавачаны прызнаны вінаватым ва ўчыненні забойства і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 18 гадоў.

Падзяліцца навіной: 
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Набыў моц прыгавор судовай калегіі па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда ў дачыненні да 20-гадовага мясцовага жыхара. Як паведамілі ў Генеральнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика