Ні мэблі, ні грошай. 21.by

Ні мэблі, ні грошай

19.10.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прадпрымальнік з Брэста браў заказы на выраб мэблі (а таксама браў грошы ў якасці папярэдняй аплаты) у даверлівых гараджан. Але за два гады яны так і не дачакаліся сваёй мэблі і вымушаныя былі звярнуцца ў міліцыю. Высветлілася, што такім чынам махляр украў крыху больш за 17 600 000 рублёў. 32-гадовы зламыснік затрыманы.

Эвакуіравалі 80 чалавек

У большасці выпадкаў тэлефонных "мінёраў" знаходзяць і караюць, а яны ўсё роўна не супыняюцца. Вось і ў мінулую суботу з тэлефона-аўтамата паведамілі ў міліцыю, што Палац культуры прафсаюзаў у Брэсце замініраваны. Як заўсёды, сапёрная група нічога падазронага не выявіла, але людзей — 80 чалавек — давялося тэрмінова эвакуіраваць. Зламыснік вышукваецца.

Яна СВЕТАВА.

А ў хляве стаялі сумкі...

Маларыцкія міліцыянеры сумесна з памежнікамі праводзілі агляд зоны памежнага і мытнага кантролю. Наведалі пенсіянера з в. Макраны і ў яго хляве знайшлі 17 сумак з імпартным адзеннем, якое было незаконна завезена з Украіны.

Кантрабанда пацягнула на 70 млн рублёў.

Цяляціну канфіскавалі

Каля пас. Мухавец (Брэсцкі раён) на аўтадарозе Брэст — Макраны міліцыя затрымала аўтамашыну "Форд-Транзіт". Беспрацоўны з Украіны перавозіў 1000 кг цяляціны без дакументаў.

Груз коштам 12 млн. рублёў канфіскаваны.

Сымон Свістуновіч.

Пенсіянерка абрабавала пенсіянерку

У Лёзненскі раённы аддзел унутраных спраў 56-гадовая пенсіянерка паведаміла, што нехта з яе дома, дзверы якога не былі зачыненыя, скраў 380 тысяч рублёў. Высветлілася, што чужыя грошы прысвоіла равесніца пацярпелай — раней судзімая за крадзеж мясцовая жыхарка. Яе затрымалі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадпрымальнік з Брэста браў заказы на выраб мэблі (а таксама браў грошы ў якасці папярэдняй аплаты) у даверлівых гараджан. Але за два гады яны так і не дачакаліся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика