Ратаванне неасцярожных курыльшчыкаў. 21.by

Ратаванне неасцярожных курыльшчыкаў

19.10.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Толькі за адзін дзень 17 кастрычніка падраздзяленні МНС Магілёўскай вобласці выратавалі на пажарах 4 чалавекі.

Як паведаміў прэс-сакратар Магілёўскага УМНС Юрый Мятліцкі, у нядзелю а 16-й гадзіне ў вёсцы Сяргеевічы Кіраўскага раёна ў сваёй хаце ледзь не загінуў у пажары 64-гадовы пенсіянер. Яго выратавала 58-гадовая суседка — яна па-сяброўску апякуе адзінокага мужчыну, які дрэнна ходзіць. Жанчына прыйшла наведаць суседа, але ўбачыла дым. Яна забегла ў хату і выцягнула мужчыну, якога потым шпіталізавалі з апёкамі ў Кіраўскую раённую бальніцу. Паводле МНС, мяркуемая прычына пажару — неасцярожнасць пры паленні.

Увечары ў нядзелю ў Бабруйску давялося эвакуяваць 17 чалавек, калі пачаўся пажар ў 9-павярховым доме на праспекце Будаўнікоў. Супрацоўнікі МНС выратавалі гаспадыню кватэры на 3-м паверсе, адзінокую пенсіянерку і, паводле папярэдняй версіі, таксама неасцярожную курыльшчыцу. Жанчына з атручэннем прадуктамі гарэння трапіла ў бальніцу.

У Асіповічах позна ўвечары 17 кастрычніка пажар у 3-пакаёвай кватэры напаткаў цэлую кампанію, якая там адпачывала. Гаспадар кватэры і два яго сябры паспелі пакінуць задымлены дом яшчэ да прыезду выратавальнікаў, але паведамілі ім, што ўнутры знаходзяцца людзі. Супрацоўнікі МНС вынеслі з кватэры 50-гадовага мужчыну і 46-гадовую жанчыну, якая заснула прама з цыгарэтай у руцэ. Пацярпелыя шпіталізаваныя: мужчына атруціўся прадуктамі гарэння, а жанчына атрымала апёкі.

Пацярпелі 2 чалавекі і 4 аўтамабілі

18 кастрычніка ў Магілёве адбылася буйная аварыя. Як паведамілі ў Магілёўскай ДАІ, удзень на скрыжаванні вуліцы Астроўскага і праспекта Шмідта сутыкнуліся аўтамабіль "Нісан" і таксі "Опель". Ад моцнага ўдару "Нісан" панесла: аўтамабіль збіў жанчыну-пешахода, затым ударыўся ў "Мерседэс", які стаяў на скрыжаванні, а той, у сваю чаргу, адкаціўся на суседні "Рэно".

Які з аўтамабіляў парушыў правілы дарожнага руху і праехаў на чырвонае святло, устанаўлівае следства. Жанчына і вадзіцель "Нісана" моцна пацярпелі і шпіталізаваныя ў рэанімацыю бальніцы.

Ілона Іванова.

Фірмы церпяць за метал

З тэрыторыі, дзе знаходзіўся ўчастак адной з прыватнай фірмаў, якая займалася вытворчасцю лакафарбавых матэрыялаў у пасёлку Вішанскі Гомельскага раёна, нечакана знікла каштоўнае абсталяванне, якое, апроч усяго, з'яўлялася і металаёмістым. Як расказалі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, праз некалькі дзён высветлілася, што станкі вывез, папярэдне распілаваўшы, кіраўнік іншай фірмы, якая займаецца скупкай металу на металалом. Па словах затрыманага, ён лічыў, што абсталяванне не мае гаспадара і нікому не патрэбнае.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькі за адзін дзень 17 кастрычніка падраздзяленні МНС Магілёўскай вобласці выратавалі на пажарах 4 чалавекі. Як паведаміў прэс-сакратар Магілёўскага УМНС Юрый...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика