Сабака-памежнік унюхаў 200 кг кантрабанднага мяса
19.10.2010 09:35
—
ЧП
|
Брэсцкія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні ў аўтадарожным пункце пропуску «Пясчатка» спынілі спробу незаконнага ўвозу на тэрыторыю Беларусі 200 кг вэнджанага мяса з Польшчы. Аб гэтым паведаміла в.а. начальніка Аўтамабіль «Пежо» прыцягнуў увагу памежнікаў, а дакладней службовага сабакі, водарам вэнджаніны, пасля чаго быў накіраваны ў бокс для паглыбленага надгляду. Пры даглядзе выявілася, што аўтамабіль літаральна «нафаршаваны» мяснымі вырабамі. Прадпрымальны жыхар Брэсцкай вобласці збудаваў схованкі ў нішы для запаснога кола, у падлозе салона і нават пад дном аўтамабіля. Кантрабандны тавар, ацэнены на суму каля Br1, 5 млн., канфіскаваны, а разам з ім і аўтамабіль коштам Br15 млн. Не выключана, што нелегальны прадпрымальнік пазбавіцца і таго, і іншага. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брэсцкія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні ў аўтадарожным пункце пропуску «Пясчатка» спынілі спробу незаконнага ўвозу на тэрыторыю Беларусі 200... |
|