Прапаў стары...
20.10.2010
—
ЧП
|
Амаль тыдзень шукалі сваякі з вёскі Імянін Драгічынскага раёна 85-гадовага чалавека, які пайшоў з хаты і прапаў. Неўзабаве цела знайшлі ў старым калодзежы нежылога дома. Ці была смерць выпадковай, высвятляе следства. А ў Лунінецкім раёне шэсць дзён шукалі 57-гадовую жанчыну. Аказалася, што яна ўпала ў сажалку ў двары свайго дома і патанула. Выратаваў суседаЖыхар вёскі Радастава Драгічынскага раёна выпіў столькі, што да ложка не дайшоў, а заснуў каля яго, але цыгарэту прыкурыць не забыўся. Няцяжка здагадацца, што з гэтага выйшла. Дым, які паваліў з вокнаў, заўважылі суседзі. І адзін з іх — Анатоль Марчук, прапаршчык МНС — выклікаў нарад, а сам кінуўся ў задымленае памяшканне. Адтуль выцягнуў 42-гадовага небараку, апошняму нават медыцынская дапамога не спатрэбілася. Падраздзяленне выратавальнікаў узгаранне ліквідавала. Каб не было ў гора-курца такога суседа, невядома, на якім свеце ён сёння быў бы. Прыйшлі ў госці і засталіся... навечнаУ вёсцы Ганцавічы Ганцавіцкага раёна загарэлася хата. Суседзі паспелі выцягнуць з агню гаспадара — 57-гадовага беспрацоўнага. Ён жывы і амаль не пацярпеў. А вось яго гасцей — старэйшага брата з жонкай — выратавальнікі знайшлі, калі хату патушылі. Тыя былі мёртвыя. Высветлілася, што перад трагедыяй кампанія частавалася гарэлкай. Паводле слоў кіраўніка прэс-службы Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргея Машнова, прычынай узгарання стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Яна СВЕТАВА. Муж загінуў, жонка траўмаванаяУ Аршанскім раёне на трасе Орша—Лёзна лабавое сутыкненне двух аўтамабіляў маркі "Опель" завяршылася трагедыяй. Як адзначаецца ў зводцы ДАІ, 58-гадовы вадзіцель першай з машын ("Опель Астра") выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з другім аўто ("Опель Амега"). Аварыя адбылася а першай гадзіне ночы. Кіроўца "Опель Астра" загінуў на месцы здарэння, а пасажырка машыны — ягоная 55-гадовая жонка — атрымала цялесныя пашкоджанні і была шпіталізаваная. Дзяўчынка-інвалід пацярпела ў аварыі11-гадовая дзяўчынка, інвалід першай групы, у выніку ДТЗ у Пастаўскім раёне была траўмаваная ў салоне "Фальксваген Гольф". Як значыцца ў зводцы ДАІ, а шостай гадзіне вечара машына ехала па вёсцы Шыркі. За рулём была 31-гадовая жанчына, якая мае невялікі вадзіцельскі стаж: усяго сем месяцаў. Дама за рулём не справілася з кіраваннем на закругленні дарогі, машына з'ехала ў кювет і перакулілася. Маленькая пасажырка ехала не ў спецыяльным дзіцячым крэсле, якое магло б утрымаць яе падчас аварыі. Дзяўчынка з пераломамі шпіталізаваная. Вуглі выпалі з печкі і...У Браславе мужчына і жанчына былі шпіталізаваныя з атручэннем прадуктамі гарэння пры пажары. Пажар адбыўся на вуліцы Пушкіна вечарам з-за таго, што з печы выпалі вуглі. Выратавальнікі падаспелі своечасова і дапамаглі гаспадару жылля і ягонай госці. А ў пасёлку Асінторф Дубровенскага раёна з-за пажару ў падвале трохпавярховага дома на вуліцы Маякоўскага выратавальнікі днём эвакуявалі жыльцоў (10 чалавек). Як значыцца ў зводцы, мяркуемая прычына пажару — кароткае замыканне электраправодкі. У вёсцы Коханавічы Верхнядзвінскага раёна падчас начнога пажару ў жылым доме загінуў 18-гадовы хлопец. Яго равесніка, сына гаспадара, выратавалі аднавяскоўцы. Мяркуемая прычына пажару — падпал. Вінаватых шукаюць. Аляксандр ПУКШАНСКІ. На сучкаруба ўпала дрэваУ лесе каля в. Лясная быў цяжка траўмаваны падчас валкі лесу рабочы Баранавіцкай раённай ЖКГ. На 50-гадовага жыхара пас. Жамчужны ўпала дрэва. Праз два дні чалавек памёр у бальніцы. Сямейная разборка закончылася трагічна 38-гадовую жанчыну, жыхарку г. Бяроза, знайшлі мёртвай у яе кватэры. Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што яна была цяжка траўмаваная. Следства мяркуе, што падчас сямейнай разборкі жанчыну забіў муж. Сымон Свістуновіч. Адбылася ўспышка пароў растваральніка,якім жыхар Гомеля выдаляў старое лака-фарбавае пакрыццё на асабістай кухні. Адначасова яго жонка распаліла газавую пліту. Сужэнцы забыліся на правілы пажарнай бяспекі, і ў выніку ў адно імгненне загарэлася фіранка. Узгаранне яны ліквідавалі самастойна — да прыбыцця падраздзяленняў МНС. У ходзе медыцынскага агляду высветлілася, што абое атрымалі тэрмічныя апёкі — 30 і 50 % цела. Цяпер яны знаходзяцца на вылячэнні ў абласным апёкавым цэнтры. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль тыдзень шукалі сваякі з вёскі Імянін Драгічынскага раёна 85-гадовага чалавека, які пайшоў з хаты і прапаў. Неўзабаве цела знайшлі ў старым калодзежы нежылога... |
|