П'яны на «Мерсэдэсе» выехаў на сустрэчную і сутыкнуўся з «Фіятам». 21.by

П'яны на «Мерсэдэсе» выехаў на сустрэчную і сутыкнуўся з «Фіятам»

20.10.2010 10:49 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ДТЗ адбылося ўчора каля 17:50 у Жодзіне, паведамілі ва УДАІ МУС. «Мерсэдэс» выехаў на сустрэчную і лоб у лоб сутыкнуўся з «Фіятам».

За рулём апошняга знаходзіўся 47-гадовы мужчына. У аварыі ён не пацярпеў, расказалі ў ДАІ Мінскай вобласці. А вось кіроўца «Мерсэдэса» атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Усяго ў панядзелак адбылося 17 ДТЗ з пацярпелымі, у якіх 4 чалавекі загінулі і 17 былі параненыя. За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы 141 кіроўца.

Падзяліцца навіной: 
auto.onliner.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДТЗ адбылося ўчора каля 17:50 у Жодзіне, паведамілі ва УДАІ МУС. «Мерсэдэс» выехаў на сустрэчную і лоб у лоб сутыкнуўся з «Фіятам».За рулём...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика