МНС назвала папярэднюю прычыну выбуху ў Пінску
26.10.2010 12:03
—
ЧП
|
Аб вялікай запыленасці на месцы катастрофы «НН» паведамілі і супрацоўнікі фабрыкі. Так званыя «аб’ёмныя выбухі» з’яўляюцца адной з самых небяспечных з’яваў на вытворчасці. Пры адсутнасці неабходнай вентыляцыі у памяшканнях невялікіх памераў (мукамольны цэх, прадпрыемства па перапрацоўцы цукру, вугальная шахта) шчыльнае воблака пылу любога гаручага рэчыва робіцца небяспечным. У такіх умовах дастаткова мізэрнай крыніцы агню, каб адмыўся выбух. Выбух дробнага драўлянага пілавіння, узнятага ў паветра, здольны бурыць сцены з прычыны вялізнай плошчы кантакту рэчыва з кіслародам.За долі секунды ўспыхвае надзвычай вялікі аб’ём. Да таго ж вытворчасць паліўных гранул (пелетаў) звязанае з высокімі тэмпературамі. Сыравіну для іх (пілавінне, кару і г.д.) расціраюць да кансістэнцыі мукі. Атрыманая маса ідзе ў сушылку, адтуль — у У МНС таксама зазначаюць, што паводле сведкаў здарэння ў памяшканні цэху выбухнулі паравыя катлы, аднак гэтая версія пакуль не пацверджаная. На прадпрыемстве «Пінскдрэў» ніякіх каментароў адносна здарэння 25 кастрычніка не даюць. У прыёмнай генеральнага дырэктара холдынга Ларана Арэніча размаўляць аб выбуху на прадпрыемстве адмовіліся. Канчаткова прычыны здарэння стануць вядомымі пасля разбору завалаў. Падзяліцца навіной:
Алесь Пілецкі Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хутчэй за ўсё, трагедыя адбылася праз адсутнасць неабходнай вентыляцыі ў памяшканні цэха. |
|