Дэзерцір дабег да Мурманска. 21.by

Дэзерцір дабег да Мурманска

01.11.2010 14:51 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мурманскай вобласці затрыманы грамадзянін Беларусі Аляксандр Трубнікаў, які адшукваецца на радзіме за дэзерцірства. Пра гэта паведаміла Мурманскае інфармацыйнае агенцтва.

Устаноўлена, перадае агенцтва, што ў студзені 2009 года Партызанскім раённым ваенным камісарыятам Мінска Аляксандр Трубнікаў быў прызваны на тэрміновую ваенную службу, якую праходзіў у адной з воінскіх часцей у Мінскім раёне.

У канцы мая 2010 года, знаходзячыся ў сутачным нарадзе па сталовай, малады чалавек самавольна пакінуў тэрыторыю часці і ўцёк.

Па гэтым факце праваахоўнымі органамі Беларусі была распачата справа на падставе ч. 1 арт. 446 Крымінальнага кодэкса, ваеннаслужачы аб’яўлены ў вышук. Пасля яго затрымання ад намесніка генпракурора Беларусі на імя генпракурора Расіі паступіла хадайніцтва аб выдачы Трубнікава для прыцягнення да крымінальнай адказнасці за дэзерцірства.

Паводле хадайніцтва пракурора Першамайскай акругі судом у дачыненні да Трубнікава абрана мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту для забеспячэння магчымасці яго выдачы беларускім праваахоўным органам. Пасля арышту Трубнікаў утрымліваецца ў следчым ізалятары Мурманска і чакае прыняцця рашэння аб выдачы.

Пракуратурай вобласці ў генпракуратуру РФ накіраваны матэрыялы экстрадыцыйнай праверкі з заключэннем аб магчымасці выдачы маладога чалавека Беларусі. Як вынікае з міжнародных дагавораў і расійскага заканадаўства, перашкод гэтаму няма.

За самавольнае пакіданне часці або месца службы з мэтай ухілення ад воінскай службы Крымінальным кодэксам Беларусі прадугледжана пакаранне

ў выглядзе пазбаўлення волі ад двух да сямі гадоў.
Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мурманскай вобласці затрыманы грамадзянін Беларусі Аляксандр Трубнікаў, які адшукваецца на радзіме за дэзерцірства. Пра гэта паведаміла Мурманскае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика