"Набілі" рыбы на 26 мільёнаў
02.11.2010
—
ЧП
|
Ляхавіцкі РАУС разглядае пытанне пра завядзенне крымінальнай справы за незаконную здабычу рыбы (гэта нанесла прыродзе шкоду ў асабліва буйным памеры — на больш чым 26 мільёнаў рублёў, або 764 базавыя велічыні). А адбылося наступнае. Работнікі Ганцавіцкай міжрайінспекцыі паблізу вадаёма "Тухавіцкія разлівы" ў Ляхавіцкім раёне пры праверцы аўтамабіля "ЗІЛ-157" знайшлі і канфіскавалі электралавільнае прыстасаванне і 199 асобін розных відаў рыбы агульнай вагай 120 кілаграмаў. У машыне знаходзіліся тры мясцовыя жыхары: пенсіянер, навучэнец сярэдняй школы і беспрацоўны грамадзянін. Падчас разбору вадзіцель спрабаваў збегчы з месца на аўтамабілі, аднак у выніку праследавання быў спынены. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ляхавіцкі РАУС разглядае пытанне пра завядзенне крымінальнай справы за незаконную здабычу рыбы (гэта нанесла прыродзе шкоду ў асабліва буйным памеры — на больш...
|
|