Выратавалі заціснутага і "палаючага" вадзіцеляў. 21.by

Выратавалі заціснутага і "палаючага" вадзіцеляў

05.11.2010 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора раніцай па нумары 101 з мабільніка патэлефанаваў мужчына, які сказаў, што... заціснуты ў кабіне аўтамабіля МАЗ-500.

Паводле слоў кіроўцы, каб пазбегнуць сутыкнення з сабакам, што раптоўна выбег перад МАЗам, ён узяў улева і сутыкнуўся з дрэвам. З дапамогай бензарэза і гідраўлікі вадзіцеля вызвалілі. Ён быў шпіталізаваны ў Бабруйскую цэнтральную бальніцу з выцятым правым каленам.

А ў сталіцы напярэдадні на вуліцы Я. Коласа падчас руху загарэўся старэнькі "Фальксваген Пасат" 1987 года выпуску. Кіроўца нават не заўважыў, што ў яго машыны з-пад днішча вырываюцца языкі полымя. На шчасце, насустрач яму якраз ехалі выратавальнікі, якія вярталіся з вучэнняў. Прасігналіўшы вадзіцелю легкавіка, яны з дапамогай двух вогнетушыцеляў у лічаныя хвіліны ліквідавалі пажар.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Дзяўчына падманула дальнабойшчыка

Дзве маладыя жанчыны адпачывалі ў кампаніі дальнабойшчыкаў у прыгарадзе Віцебска. Адна з іх потым скрала ў вадзіцеля дальніх рэйсаў валюту.

Як расказала "Звяздзе" памочнік пракурора Віцебскага раёна Наталля Сеўрукова, жанчына скрала ў кіроўцы 250 еўра, калі той спаў. На судзе растлумачыла, што хацела патраціць гэтыя грошы, каб яшчэ выпіць. Лікёру, віскі і гарэлкі, якую піла разам з вадзіцелямі, паказалася мала? Асуджаная аштрафаваная на 2,1 мільёна рублёў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора раніцай па нумары 101 з мабільніка патэлефанаваў мужчына, які сказаў, што... заціснуты ў кабіне аўтамабіля МАЗ-500. Паводле слоў кіроўцы, каб пазбегнуць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика