У Мастоўскім раёне ў выніку няшчаснага выпадку загінула 8-гадовае дзіця
12.11.2010 10:47
—
ЧП
|
Трагедыя адбылася раніцай 7 лістапада. Васьмігадовы хлопчык разам са сваімі стрыечнымі братамі гуляў недалёка ад дома, каля сталовай. За пунктам грамадскага харчавання праходзяць дзве трубы цеплатрасы, а побач знаходзіцца дрэва. Дзеці збудавалі там «тарзанку», на якой каталіся, адштурхоўваючыся ад труб. Хлопчык вырашыў пажартаваць, звязаў з вяроўкі пятлю, крыкнуў братам, што павесіцца, і надзеў пятлю на шыю.Паблізу бегаў беспрытульны сабака, які ў гэты момант раптам скочыў дзіцяці на ногі. Яно паслізнулася і звалілася з трубы. З пятлі хлопчыка дастала жанчына, якая ўбачыла ўсё з акна аўтобуса, але выратаваць дзіця ўжо не атрымалася. Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трагедыя адбылася раніцай 7 лістапада. Васьмігадовы хлопчык разам са сваімі стрыечнымі братамі гуляў недалёка ад дома, каля сталовай. За пунктам грамадскага...
|
|