Кватэрнаму зладзюжку чатырнаццаць
13.11.2010
—
ЧП
|
Сталічнымі праваахоўнікамі затрыманы 14-гадовы вучань 9 класа адной са школ, які падазраецца ў кватэрным крадзяжы. Паводле звестак аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС, юнак пранік у чужую кватэру ў адным з дамоў па вуліцы Бачыла, калі гаспадароў не было дома, і вынес адтуль ноўтбук. Між іншым, трапіў ён у жыллё, падабраўшы ключ да замка ўваходных дзвярэй. А вось крыўдзіцеляў 90-гадовага дзядулі, які жыве ў кватэры дома па вуліцы Берасцянскай, супрацоўнікі міліцыі цяпер шукаюць. Да яго апоўдні зайшлі дзве невядомыя жанчыны, якія прадставіліся старому медыцынскімі работнікамі. "Гасцявалі" ў пенсіянера яны каля 40 хвілін, а калі сышлі, то гаспадар выявіў, што разам з імі зніклі 1 мільён 400 тысяч рублёў... Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталічнымі праваахоўнікамі затрыманы 14-гадовы вучань 9 класа адной са школ, які падазраецца ў кватэрным крадзяжы.
|
|