5-месячнае дзіця завалілася за батарэю ацяплення і загінула
15.11.2010 16:55
—
ЧП
|
Жахлівы выпадак здарыўся ў гарадскім пасёлку Касцюкоўка пад Гомелем 13 лістапада. Пяцімесячнае дзіця памерла ад апёкаў, заціснутае паміж батарэяй ацяплення і сцяной.
Цела малога знайшла маці. Яна патлумачыла прадстаўнікам праваахоўных органаў, што спала ў іншым пакоі і не бачыла, як здарылася трагедыя. Папярэдняя праверка паказала, што дзіця выпала з калыскі і трапіла між батарэяй ацяплення і сцяной. Немаўля атрымала тэрмічныя апёкі, не сумяшчальныя з жыццём. Сям"я на ўліку як нешчалівая не знаходзілася.
|
|