Кіраўніцтва «Пінкдрэву»: прычына выбуху — зарана ўключанае абсталяванне
20.11.2010 09:38
—
ЧП
|
Камісія холдынгу «Пінкдрэў» па расследаванні прычын надзвычайнага здарэння на заводзе «Абсталяванне на вытворчасці пелет да абеду таго трагічнага дня знаходзілася на прафілактыцы, і не былі завершаны ўсе рэгламентаваныя работы. Кожны тыдзень па панядзелках у першай змене на ўчастку ДТГ (пелет), згодна з распараджэннем па заводзе, з 7 гадзін да 11 гадзін праводзілася ўборка ўчастку ад стружкі і пылу, што сабраліся на абсталяванні і высока размешчаных канструкцыях, і прафілактыка абсталявання. Для гэтага на ўчастку адключаецца ўсё абсталяванне, праводзіцца яго чыстка, агляд, з наступнай вільготнай уборкай памяшкання. Пры неабходнасці ў гэты час праводзяцца работы на абсталяванні, якое патрабуе рамонту. Да завяршэння ўсіх работ абсталяванне ўчастку не павінна працаваць, — гаворыцца ў заяве. — Без выканання паслядоўнасці было ўключана абсталяванне, што прывяло да выкіду рэчыва, якое складаецца з дробна размолатай драўнянай сыравіны, што пацягнула ўзгаранне і выбух. Хоць для гэтага неабходна крыніца агню». Нагадаем, пажар на заводзе Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камісія холдынгу «Пінкдрэў» па расследаванні прычын надзвычайнага здарэння на заводзе «Пінскдрэў-ДСП» лічыць, што пажар і выбух адбыліся з-за парушэння...
|
|