Velcom прызнаў факт маніпуляцый з SMS з боку трэціх асоб
23.11.2010 16:32
—
ЧП
|
Аператар Velcom ведае, што з боку трэціх асоб былі ажыццёўлены нейкія маніпуляцыі з SMS-паведамленнямі. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый ЗП "Вэлком" Ірына Карзюк. У той жа час, па яе словах, у гэтых інцыдэнтах няма віны аператара. "Ніякіх памылак намі дапушчана не было", - запэўніла начальнік аддзела. Як раней паведамлялася беларускімі СМІ, некалькі абанентаў аператара сталі ахвярамі маніпуляцый з SMS. Так, з іх мабільных тэлефонаў сталі адпраўляцца паведамленні на платны нумар, у выніку чаго абаненты апынуліся ў глыбокім "мінусе", а сума доўгу ў адным з выпадкаў нават перавысіла 9 млн рублёў Зараз аператар збіраецца разабрацца ў сітуацыі ў судовым парадку. "Зараз мы знаходзімся на стадыі падрыхтоўкі заявы ў суд. Сітуацыя, як вы разумееце, не трывае зацягвання, - адзначыла прадстаўнік ЗП "Вэлком". - Мы будзем ва ўсім разбірацца ў судзе" . Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аператар Velcom ведае, што з боку трэціх асоб былі ажыццёўлены нейкія маніпуляцыі з SMS-паведамленнямі. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела карпаратыўных...
|
|