Даверыўся сябру
26.11.2010
—
ЧП
|
Двое жыхароў Белаазёрска знаходзіліся на працы ў Баранавічах. Калі мужчыны вярнуліся дамоў, адзін з іх заявіў у міліцыю, што ў яго знікла банкаўская картка, на якой знаходзілася вялікая сума грошай. Падазрэнне ўпала на сябра пацярпелага, і калі таго затрымалі, то ён прызнаўся, што ўкраў картку, бо ведаў, якія на ёй грошы. На працягу дзесяці дзён злодзей зняў з карткі 17,5 млн рублёў. І гэта аказалася вельмі проста, бо сябра некалькі разоў давяраў яму картку, каб той зняў грошы, ды яшчэ пры гэтым назваў яму свой пін-код. Злодзея затрымалі, але грошай пры ім не было. Украдзеныя мільёны ён прайграў у адным з мінскіх казіно. Сымон Свістуновіч. Хіба не было чаго есці?Да жыхара вёскі Любачын Лунінецкага раёна ноччу невядомыя залезлі ў склеп і выцягнулі 120 кілаграмаў бульбы. Зладзюжак хутка знайшлі, імі аказаліся два школьнікі, якім 14 і 16 гадоў. Старэйшы з кампаніі ўжо быў асуджаны за крадзеж. Яна СВЕТАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое жыхароў Белаазёрска знаходзіліся на працы ў Баранавічах. Калі мужчыны вярнуліся дамоў, адзін з іх заявіў у міліцыю, што ў яго знікла банкаўская картка, на якой... |
|